Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

Вялікая Айчынная вайна прынесла пакуты беларускай зямлі. Няма раёна нашай краіны і населеных пунктаў, якіх не закранула вайна. Тысячы вёсак былі спалены. І не ўсе былі адноўлены пасля вайны.

Адной з спаленых вёсак была Красніца - Следзюковского сельскага савета Быхаўскага раёна.

Знаходзіцца за 23 км. на Паўночны Ўсход ад раённага цэнтра, на рацэ Ўхлясць. На 2007 г. налічвалася 61 гаспадарка, 125 жыхароў.

Красніца вядома з XVII ст. У 1635 г. як водруб Краснага лесу ў Асавецкім войтаўстве Магілеўскай эканоміі Аршанскага павета.

У 1643 г. згадваецца як Красніца. У 1780 г. налічвалася 56 двароў, 113 жыхароў. Частка з жыхароў займалася калёсным, кавальскім, слясарным і адыходным промысламі.

У 1897 г. у вёсцы - 92 двары, 622 жыхары. На пачатку XX ст. - 62 двары, 697 жыхароў, млын. У 1922 г. было арганізавана 6 меліярацыйных таварыстваў, дзейнічалі працоўная школа 1-й ступені, ветраны млын і 2 кузні.

У 1926 г. налічвалася 175 двароў, 973 жыхары. У 1931 г. быў арганізаваны калгас імя В. Вароўскага. У 1940 г. было 283 двары, 769 жыхароў.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 г. да красавіка 1944 - акупавана нямецкімі захопнікамі. У 1942 і 1943 г. была цалкам спалена.

Загінула, па звестках Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, 696 жыхароў, спалёных дамоў - 283.

Пасля вайны была адбудавана.

На здымках:

  1. Красніца, 1936 г. Мапа РСЧА
  2. Помнік ахвярам фашызму, Красніца, абеліск пастаўлен у 1967 г.
  3. Помнік ахвярам фашызму, Красніца, абноўлены варыянт, 2021 г.
  4. Успаміны ўраджэнкі в. Красніца А.Ц. Рудаковай
  5. Паімённы спіс растрэляных, павешаных і закатаваных грамадзян СССР, першы ліст, Красніца

#два раёны_аднагісторыя

#быхаў_івацэвічы

254