Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

Набліжаецца адно з самых містычных святаў Беларусі - Купалле, звязанае з летнім сонцастаяннем (20-21 чэрвеня ў 2024 годзе), прысвечанае сонцу і росквіту зямлі!

З Купаллем звязана шмат дзіўных легенд і паданняў.

У гэта свята людзі збіралі лекавыя зёлкі, спявалі купальскія песні, танцавалі, варажылі, вадзілі карагоды. Адзін з самых чароўных абрадаў Купалля – пошук таямнічай папараць-кветкі, якая, па легендзе, расквітае менавіта ў купальскую ноч. Лічылася, што чалавек, якому пашчасціць знайсці кветку, атрымае дзівосную здольнасць разумець мову звяроў, птушак, раслін.

Адзначалі Купалле і на Быхаўшчыне. Этнограф Еўдакім Раманаў апісаў два дзеяння, якія традыцыйна адбываліся на Купалле ў Быхаўскім павеце (к. ХІХ - п. ХХ ст.): у вёсцы Леўковічы і Батунь

#двараёны_аднагісторыя

#быхаў_івацэвічы

543