
19 чэрвеня 1924 г. нарадзіўся беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч, удзельнік Вялікай Айчынай вайны, Народны пісьменнік Беларусі Васіль Быкаў.
А ці ведалі Вы, што Васіль Быкаў наведваў Быхаўскі музей?
Так!
Беларускі пісьменнік Васіль Быкаў, пабываўшы ў Быхаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі ў 1984 г. пакінуў такі запіс у кнізе водгукаў:
"Вельмі жадаем усім быхаўчанам выдатных паказчыкаў у вытворчасці, шчаслівага і доўгага мірнага жыцця на квітнеючай Прыдняпроўскай зямлі, слаўнай працай і гераізмам. В. Быкаў"
#быхаў
#быхов