
3 жніўня ў аграгарадку Новыя Саматэвічы прайшло чарговае раённае свята “Ільінскі кірмаш - 2024”. У рамках мерапрыемства Літаратурным музеем імя Аркадзя Куляшова была арганізавана выстава “Мая вёска – мой гонар і сумленне”, прадстаўленая наступнымі раздзеламі: “Гістарычная памяць – дарога ў будучыню”, “Гісторыя ў кадры”, “Вёска добрых надзей”, “Новыя Саматэвічы сёння”. Чорна-белыя фотаздымкі нагадалі гасцям свята пра мінулае вёскі Саматэвічы, а раздзел “Новыя Саматэвічы сёння” пазнаёміў з сучасным жыццём аграгарадка. Выстава зацікавіла ўсіх прысутных.