
Ёсць паняцці, без якіх не абыходзіцца жыццё ніводнага чалавека: зялмя, сонца, паветра, хлеб. Хлеб... У гэтым простым, звычайным слове вялікая жыццёвая сіла. Хлеб - аснова жыцця. "Ад зерня да хлеба" - менавіта пад такой назвай прайшоў музейны занятак для вучняў 6-га класа ДУА "Сярэдняя школа № 2 г. Касцюковічы". Падчас мерапрыемства вучні пазнаёміліся са складанай парцай хлебароба і тымі прыладамі, якімі карысталіся нашы продкі ў мінулым: сявенькай, сярпом, цэпам, начоўкамі, драўлянай лапатай для правейвання зерня, сітам. З дапамогай гэтых прылад дзеці сеялі, жалі, малацілі, правейвалі зерне, прасявалі муку. А яшчэ яны складалі прыказкі, адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі, тлумачылі выслоўі. За актыўны ўдзел у конкурсах вучні атрымалі смачныя прызы - духмяныя абаранкі.