ВАНДРОЎКІ ПА ГІСТОРЫІ, або НЕЗВЫЧАЙНЫЯ ЭКСПАНАТЫ

З нагоды 50-годдзя Клічаўскаму краязнаўчаму музею пачынаем цыкл кароткіх нарысаў аб самых-самых музейных прадметах нашага музея.
Самы таямнічы, невядомы для многіх наведвальнікаў музея прадмет – мухалоўка. Выраб шклозавода г.п. Ялізава Асіповіцкага раёна. Бытавала ў Клічаве, у сям’і Марыі Максімаўны Храпко. Экспануецца ў гандлёвай лаўцы Х. Грэнгауза музейнай залы “Чалавек і рака”.

465