"Встреча на Покрова" - фотоотчет

14 кастрычніка ў музеі ў рамках праекта “Духоўныя сустрэчы” адбылося мерапрыемства, прысвечанае праваслаўнаму святу Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Да нас прыйшло каля сотні наведвальнікаў.

Так як гэта свята мае хрысціянскую аснову, то галоўным пунктам праграмы стала гутарка з праглядам відэаматэрыялаў, якую правёў настаяцель храмаў у Прошчы і Дараганаве іераманах Максім (Юндзіл). Ён расказаў пра паходжанне Пакроваў, адказаў на хвалюючыя пытанні.

Нікога не пакінула раўнадушным пранікнёнае выступленне юных артыстаў узорнага тэатральнага калектыву “Школьны тэатр” і клуба духоўнага адраджэння “Калаж” ЦТДіМ пад кіраўніцтвам Ірыны Церабільнік, якія прадставілі перфаманс па біблейскіх прытчах і паэтычную кампазіцыю.

Таксама выступілі вучні дзіцячых школ мастацтваў з Асіповіч, Пратасевічаў, Дараганава, Жорнаўкі.
Для аматараў незвычайных захапленняў правяла эксклюзіўны занятак майстар пескаграфіі Алена Ерашэвіч.

Супрацоўнікі музея падрыхтавалі майстар-клас па вырабе падзелак з паперы. Чароўная скарбонка з сакрэцікам-сардэчкам — чым не падарунак для мамы?

А па заканчэнні сустрэчы- як заўседы, сюрпрыз ад айца Максіма. На гэты раз - феерычнае шоу мыльных бурбалак.

Спецыяльна да Дня маці ў адным з залаў была арганізавана выстава Багародзічных ікон “І Табе радуецца..” з уласных фондаў музея.

"Встреча на Покрова". Осиповичский районный историко-краеведческий музей. г. Осиповичи, 2017 г.