Рубрыка "Імі ганарыцца Клічаўшчына" Акуліч Аляксандр Васільевіч

З нагоды 60-ці годддзя выдатнага навуковага дзеяча, прарэктара на навуковай працы УА “Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”, доктара тэхнічных навук, прафесара Аляксандра Васільевіча Акуліча.

Нарадзіўся Аляксандр Васільевіч 24 кастрычніка 1957 года ў в.Пярэкаль Клічаўскага раёна ў сям’і настаўнікаў.

Закончыў 8 класаў Пярэкальскай СШ. З адзнакай - Маладзечанскі палітэхнічны тэхнікум (1976), Магілёўскі тэхналагічны інстытут (1981), аспірант Маскоўскага тэктыльнага інстытута імя А.Н. Касыгіна (1983–1986), асістэнт, дацэнт кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1987–1996); дактарант Маскоўскай дзяржаўнай тэкстыльнай акадэміі імя А.Н. Касыгіна (1996–1999); прафесар кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага тэхналагічнага інстытута (1999–2002); прафесар, загадчык кафедры цеплахоладатэхнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання (2003). З 2006 г. па с.д. – прарэктар па навуковай працы.

Прысуджана ганаровае званне “Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь” (2001), член двух спецыялізаваных саветаў па абароне доктарскіх дысертацый.

Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі (2001), член прэзідыума Магілёўскага савета БГІВ Магілёўскага дзяржаўнага тэхналагічнага інстытута .

Апублікаваў у вобласці тэорыі і тэхнікі закручаных патокаў і стварэння на іх аснове новых класаў высокаэфектыўных апаратаў з кіруючай гідрадынамікай для сушкі і сепарацыі дысперсных матэрыялаў звыш 350 навуковых і вучэбна-метадычных прац, 65 вынаходніцтваў і патэнтаў.

Актыўна займаецца ўкараненнем сваіх распрацовак у прамысловасць. Ім укаранёна больш 60 віхравых сушыльных і пылаўлаўліваючых апаратаў розных канструкцый і тыпапамераў у розных галінах прамысловасці, разработаў арыгінальныя эфектыўныя спосабы і канструкцыі пылаўлаўліваючых апаратаў для харчовай прамысловасці.

Укаранёныя Акулічам А.В. рапрацоўкі даюць значны эканамічны і экалагічны эфект для народнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Усталяваны на такіх прадпрыемствах як ААА “Мозырсоль”, ААА “Чырвоны Мазыранін”, ААА “Лідахарчканцэнтраты” і іншых.

Узнагароджаны Граматай “Ганаровы член Маскоўскай тэкстыльнай акадэміі”.

У 2016 годзе узнагароджаны Дыпломам лаурэата прэміі імя акадэміка А.В.Лыкава за цыкл прац “Гідрадынаміка і цепламасаабмен ва ўзаемадзеючых закручаных патоках і высокаэфэктыўныя апараты для сушкі і ўлаўлівання дысперсных матэрыялаў” (Пастанова Прэзідыума НАН Беларусі ад 11.10.2016 №47).

Аб ім
Акулич Александр Васильевич [Электронны рэсурс]: персанальная старонка. - Рэжым доступу: http://rntbcat.org.by/izobr/Akulich.htm . – Дата доступу: 17.02.2016.

Персональная страница Акулича Александра Васильевича // Российский союз научных и инженерных общественных организаций [Электронны рэсурс]: сайт. - Рэжим доступу: http://www.drying-committee.ru/personal_page.php?uid=13 . – Дата доступу: 17.02.2016.

В НАН Беларуси вручены награды лауреатам премии имени академика В.А.Коптюга и премии имени академика А.В.Лыкова 2016 года [сярод узнагароджаных А.В.Акуліч.] // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі [Электронны рэсурс]: сайт: - Рэжым доступу: http://nasb.gov.by/rus/news/1800/ . – Дата доступу: 27.12.2016.

Гулякевич, М. За прорывные работы [аб узнагароджанні прэміямі імя акадэміка В.А.Копцюга і імя акадэміка А.В.Лыкава ў 2016 годзе, сярод узнагароджаных А.В.Акуліч.] / М.Гулякевич // Навука [Электронны рэсурс]: сайт навуковай, вытворча-практычнай газеты Беларусі. - №51. - Рэжым доступу: http://gazeta-navuka.by/novosti/1313-za-proryvnye-raboty . – Дата доступу: 21.12.2016.

511