Рубрыка "Імі ганарыцца Клічаўшчына. Юбілейныя і памятныя даты" Альшэўскі М.М.

2018 год пачаўся з 95-гадовага юбілея земляка, былога камандзіра аддзялення 15-га партызанскага атрада Клічаўскага партызанскага злучэння, настаўніка геаграфіі, старшыні Савета фізкультуры і спорту, загадчыка Клічаўскага РАНа Альшэўскага Міхаіла Мацвеевіча.

Альшэўскі Міхаіл Мацвеевіч – нарадзіўся 1 студзеня 1923 года ў в. Стаялава.

У ВАВ 1941-1945 гг. камандзір аддзялення 15-га партызанскага атрада Клічаўскага партызанскага злучэння; з 1943 года чырвонафлоцец; у 1957 годзе скончыў геаграфічны факультэт Магілёўскага педінстытута, працаваў настаўнікам геаграфіі, старшынёй раённага Савета фізкультуры і спорту, загадчыкам Клічаўскага РАНа.

Выдатнік народнай асветы (1965); узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі “За адвагу”, “За баявыя заслугі”, граматай Вярхоўнага Савета БССР (1968).

У фондах нашага музея захоўваецца асабісты комплекс прадметаў, якія раскрываюць яго біяграфію, працоўную і баявую дзейнасць.

445