У часы мінулыя...


На галоўнае свята краіны – дзень Незалежнасці музей падрыхтаваў фотадакументальную выставу “У часы мінулыя”, якая вяртае нас у мінулыя часы (савецкі перыяд).

На выставе прадстаўлены фотаздымкі з фондаў музея такія яккірмаш ў Клічаве 1926 года, першая агітбрыгада Дома культуры, Убалацкі лесапільны завод 1935 года, Патокскае лясніцтва Ігуменскага павета 1922 года, сплаў леса па рацэ Вольса (пасляваенны перыяд), Нясяцкі дзіцячы дом, Магілёўскі саўгас-тэхнікум, сюжэтныя фотаздымкі сельскагаспадарчай дзейнасці, рэспубліканскі турнір по мотаболу і шмат іншых цікавых фотаздымкаў з жыцця Клічаўшчыны.

Выстава вызвала зацікаўленасць у жыхароў, таму мы вырашылі прадоўжыць яе экспанаванне ў музеі.

Запрашаем Вас на цікавую выставу штодзённа, акрамя панядзелка, з 8 да 17 гадзін.



Часы мінулыя
Выстава
п. Клічаў. 1960-я гг.
Збор ільну ў калгасе “Іскра камуны” Клічаўскага раёна..jpg
Вакно сатыры. г.п. Клічаў. 2-я пал. ХХ ст
Патоцкае лясніцтва Ігуменскага павета Мінскай губерні. 23 ліпеня 1922 г.
Турнір па матаболу. г.п. Клічаў, стадыён. 1987 г.
Сплаў па р.Вольса