У раёне ўрачыста адзначылі 100-гадовы юбілей беларускай дзяржаўнасці

Векавы шлях ад ускраіны Расійскай імперыі, на якой у пераважнай большасці жылі беларусы, да Беларускай ССР, савецкай дзяржаўнасці і суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь – найважнейшая падзея нацыянальнай гісторыі, якая па сваёй сутнасці і наступствах не мае аналагаў.

У нас проста няма з чым параўнаць гісторыю БССР, паколькі менавіта ў рамках гэтай гістарычнай фармацыі развіліся тыя прыкметы нацыянальнай дзяржаўнасці, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў нашы дні: нацыянальныя межы, сцяг і герб, мова, Нацыянальная акадэмія навук, прафесура і ўніверсітэты, інжынерная, тэхнічная інтэлігенцыя, тэатр, адукацыя і культура. Таму смела можна сказаць, што векавы юбілей – бясспрэчна, важная і значная падзея як у лёсе краіны, так і ў лёсе кожнай беларускай сям’і.

На святочнае мерапрыемства, прысвечанае юбілею, у раённым Доме культуры сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, вертыкаль раённай улады. Запрошаны і ганаровыя госці, ветэраны вайны і працы, былыя кіраўнікі раённай вертыкалі ўлады і народна-гаспадарчага комплексу раёна, якія ўнеслі бясцэнны ўклад у развіццё і станаўленне нашага раёна.
Да пачатку мерапрыемства ўсе пазнаёміліся з выставамі, якія падрыхтавалі супрацоўнікі раённага музея, цэнтралізаванай бібліятэчнай і клубнай сістэмы, рэдакцыі раённай газеты «Сцяг Саветаў».

У год малой радзімы свой асаблівы падарунак юбілею краіны і 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў зрабіў наш зямляк Вячаслаў Антонавіч Баршчэўскі. Палкоўнік у адстаўцы ваеннай контрразведкі Рэспублікі Беларусь разам з сааўтарамі Анатолем Стаскевічам, Лідзіяй Ачыновіч і Алай Суднік выдаў кнігу «Астравы памяці». Некалькі кніжак перададзены ў дар раённай і дзіцячай бібліятэкам, грамадскім арганізацыям, школам, каледжу, кіраўніку раёна, ветэранам вайны і працы.
Працяг па спасылцы

461